21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.202521 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай зах
авання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.
Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Мова таксама адыгрывае галоўную ролю і ў фарміраванні светапогляду і інтэлекту чалавека.
Беларуская мова мае багатыя гістарычныя карані і ўзбагачаецца новымі словамі і выразамі. Наша мова служыць крыніцай нацыянальнай ідэнтычнасці і культурных традыцый. Аднак нельга забываць, што захаванне роднай мовы патрабуе пастаянных намаганняў і ўвагі. Усе мы павінны прыкладаць высілкі да таго, каб беларуская мова заставалася жывой і развівалася.
Добра, калі чалавек ведае некалькі моў, але найперш трэба ведаць мову таго народа, на зямлі якога мы жывём. Гэта дапаможа далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да шматграннай духоўнай і матэрыяльнай культуры працавітага і мудрага народа.