Ва ўстанове адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе функцыянуе адна рознаўзроставая група (ад 2 да 6 гадоў) для 12 выхаванцаў.
Асноўнымі задачамі дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўляюцца: рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця ім сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да прадаўжэння адукацыі, аздараўленне дзіцяці.
Установа адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя функцыі:
стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;
стварэнне ўмоў для фарміравання асноў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, традыцыйных каштоўнасных установак;
стварэнне ўмоў для далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
стварэнне ўмоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі выхаванцам;
стварэнне ўмоў для забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.