Ва ўстанове адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе функцыянуюць 2 групы: рознаўзроставая група (ад 2 да 4 гадоў) і група інтэграванага навучання і выхавання (ад 4 да 6 гадоў).
Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўляюцца: рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця ім сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да прадаўжэння адукацыі, аздараўленне дзіцяці.
Установа адукацыі ўзаемадзейнічае з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорта, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.
Ва ўстанове адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.